У ахвяры знялі нават абутак. 21.by

У ахвяры знялі нават абутак

30.08.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

26-гадовы мінчанін пасля застолля вяртаўся дадому. Яго размарыла і ён прысеў на лаўку. Прысеў, ды і задрамаў. На хлопца, які спіць, звярнула ўвагу кампанія з трох мінакоў, сярод якіх быў і раней судзімы за рабаванне...

— Маладзёны расштурхалі таго, хто спаў, пад рукі завялі ў бязлюднае месца паблізу Сляпянскай воднай сістэмы. Пасля некалькі разоў ударылі незнаёмца і адабралі ў таго заплечнік, дзе знаходзіўся ноўтбук, лічбавы фотаапарат, мабільны тэлефон, плэер і партаманет з грашыма. Аднаму з напаўшых так спадабаўся абутак ахвяры, што той прыхапіў яго з сабой, — расказалі ў Першамайскім РУУС г. Мінска. — Калі пацярпелы ачомаўся, ён звярнуўся па дапамогу ў міліцыю. Злачыннае трыа затрымалі, зараз іх дзеянням даецца прававая ацэнка.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
26-гадовы мінчанін пасля застолля вяртаўся дадому. Яго размарыла і ён прысеў на лаўку. Прысеў, ды і задрамаў. На хлопца, які спіць, звярнула ўвагу кампанія з трох...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика