Збілі лася, сутыкнуліся з дрэвам...
04.09.2012
—
ЧП
|
Пасля гадзіны ночы на 37-м кіламетры трасы Мінск — Маладзечна паблізу вёскі Шчэрбіны Мінскага раёна легкавік сутыкнуўся з ласём. — Пасля гэтага "Аўдзі" з'ехала ў кювет, дзе сутыкнулася з дрэвам, — распавёў "Звяздзе" галоўны спецыяліст цэнтра прапаганды і навучання пры Мінскім абласным упраўленні МНС Аляксей Рак. — У выніку загінуў пасажыр — 22-гадовы хлопец. Выратавальнікам давялося дэблакіраваць яго з салона. 21-гадовы кіроўца легкавіка быў шпіталізаваны ў медустанову з папярэднім дыягназам "чэрапна-мазгавая траўма сярэдняй ступені цяжару, множныя ўдары і сінякі твару". Абодва маладзёны — грамадзяне Расійскай Федэрацыі. Расследаваннем прычын і абставін дарожна-транспартнага здарэння займаецца ДАІ Мінскага раёна. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пасля гадзіны ночы на 37-м кіламетры трасы Мінск — Маладзечна паблізу вёскі Шчэрбіны Мінскага раёна легкавік сутыкнуўся з ласём.
|
|