"Тытунёвыя" колы грузавіка
06.09.2012
—
ЧП
|
На беларуска-латвійскім участку мяжы віцебскія мытнікі канфіскавалі партыю цыгарэт, якая перамяшчалася даволі незвычайным спосабам: тытунь — каля 2-х тысяч пачкаў — схавалі ў хадавых колах аўто. Грузавы аўтамабіль маркі "Вольва" пад кіраваннем грамадзяніна Латвіі прыбыў у мытны пункт "Урбаны" для агляду перад выездам з Беларусі. На першы погляд, транспартны сродак не выклікаў ніякіх падазрэнняў. Аднак падчас правядзення мытнага кантролю ў інструментальнай скрыні кабіны цягача было знойдзена некалькі дзясяткаў пачкаў расійскіх цыгарэт. Апошнія не былі заяўлены ў мытнай дэкларацыі. Аўто адправілі на больш пільны агляд. Праверыўшы транспартны сродак на наяўнасць схованак, у двух колах паўпрычэпа мытнікі знайшлі каля 2-х тысяч пачкаў цыгарэт расійскай вытворчасці. Кантрабандны тытунь канфіскавалі. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На беларуска-латвійскім участку мяжы віцебскія мытнікі канфіскавалі партыю цыгарэт, якая перамяшчалася даволі незвычайным спосабам: тытунь — каля 2-х тысяч...
|
|