Самагубства. Хто, чаму і як змагацца. 21.by

Самагубства. Хто, чаму і як змагацца

07.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Фота vkontakte.ru.

Пракуратура Валожынскага раёна прааналізавала самагубствы 2011-2012 гадоў. Большасць суіцыдаў здаралася ў алкагольным ап’яненні – 58,6% загінулых. Прычым амаль усе з іх не лічылі злоўжыванне спіртным праблемай. На ўліку ў нарколага стаяла ўсяго 3,4%.
За 2011 год у Валожыне здзейснілі суіцыд 11 чалавек. Усе яны беспрацоўныя. Яшчэ пяць – раней судзімыя.
Праблема суіцыду закранула і пенсіянераў: шэсць чалавек скончыла жыццё самагубствам у 2011 і два – за першае паўгоддзе 2012 года.
Галоўнымі прычынамі, якія падштурхнулі жыхароў Валожына да самагубства, былі матэрыяльныя праблемы, душэўныя засмучэнні і дрэннае сацыяльнае становішча.
Прычыны такога кроку большасці самазабойцаў так і не былі ўстаноўленыя. Памерлыя не пакідалі запісак, і сваякам заставалася толькі здагадвацца, чаму іх родны пайшоў з жыцця. А здаралася, прычыны хавалі,  бо не жадалі агалоскі. Некаторыя памерлыя зусім не мелі родных.
Самазабойцы. Якую смерць абралі
Калі прааналізаваць становішча людзей, якія скончылі жыццё самагубствам, атрымліваецца, што:
41,3% – беспрацоўныя
31% – людзі, у якіх была праца
27,5% – пенсіянеры
17,2% – раней судзімыя
Павешанне абралі для сябе 96,5%. Ёсць і выпадкі атручвання.
Таццяна КАСЬЯН.
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пракуратура Валожынскага раёна прааналізавала самагубствы 2011-2012 гадоў.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика