Ратвейлер пакусаў дзяўчынку
12.09.2012
—
ЧП
|
Уладальніца сабакі абавязана выплаціць матэрыяльную і маральную кампенсацыю шкоды У Віцебску сабака пакусаў 10-гадовую дзяўчынку. Апошняй зрабілі дзве аперацыі на руцэ. Дзіўна, што ўладальніца сабакі катэгарычна адмаўлялася кампенсаваць маральную шкоду. І нават падавала касацыйную скаргу ў суд. — Гаспадыня сабакі пароды ратвейлер размаўляла са знаёмай. Сабака быў без намордніка. Пакуль жанчыны гутарылі, сабака накінуўся на дзяўчынку. Потым пацярпелай зрабілі дзве аперацыі на правай руцэ. Дарэчы, школьніца з пяці гадоў вучыцца іграць на скрыпцы, — расказвае Марыя Духнова, старшы пракурораддзела па наглядзе за адпаведнасцю закону судовых пастаноў па грамадзянскіх справах пракуратуры Віцебскай вобласці. — Бацькі дзяўчынкі праз суд патрабавалі кампенсаваць матэрыяльную і маральную шкоду: 2 мільёны за адзенне, якое было пашкоджана, лекі падчас лячэння і ўзмоцненае харчаванне, а маральную страту ацанілі на суму 10 мільёнаў рублёў. Падчас разгляду ў судзе інцыдэнту версіі гаспадыні сабакі і пацярпелага боку вельмі адрозніваліся. Гаспадыня сабакі запэўнівала, што дзяўчынка сама вінаватая. Маўляў, чаму пайшла туды, дзе быў сабака? Ды яшчэ хацела пагладзіць яго. І чаму бацькі дзяўчынкі пускаюць яе гуляць адну ў восем гадзін вечара? Віцебскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу. У выніку ўладальніца сабакі абавязана кампенсаваць матэрыяльную і маральную шкоду. Яе таксама прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу за выгул сабакі без намордніка. Аляксандр ПУКШАНСКІ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Уладальніца сабакі абавязана выплаціць матэрыяльную і маральную кампенсацыю шкоды У Віцебску сабака пакусаў 10-гадовую дзяўчынку. Апошняй зрабілі дзве аперацыі...
|
|