Трапілі пад колы на прыпынку. 21.by

Трапілі пад колы на прыпынку

12.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У Магілёве на Гомельскай шашы адбылося здарэнне, у выніку якога пацярпелі дзве жанчыны. Яны не былі вадзіцелямі ці пасажырамі аўтамабіляў, а мірна стаялі на прыпынку грамадскага транспарту.

Паводле паведамлення Магілёўскай ДАІ, на дарозе сутыкнуліся два аўтамабілі — "Аўдзі" і "Форд", і апошні пасля ўдару выехаў на тратуар і наехаў на дзвюх жанчын. Яны атрымалі траўмы і былі дастаўлены ў бальніцу, але праз некалькі гадзін адна з іх памерла.

У гэты ж дзень, але раней, у Магілёве пацярпела 72-гадовая пасажырка грамадскага транспарту. Яна ўпала ў тралейбусе, вадзіцель якога быў вымушаны прымяніць экстраннае тармажэнне.

Ілона Іванова.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Магілёве на Гомельскай шашы адбылося здарэнне, у выніку якога пацярпелі дзве жанчыны. Яны не былі вадзіцелямі ці пасажырамі аўтамабіляў, а мірна стаялі на...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика