Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі
14.09.2012 02:00
—
ЧП
|
Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі
Латвійскага бізнэсоўца судзяць за кантрабанду нафты з Беларусі. За буйную кантрабанду нафтапрадуктаў Валерыю Васільеву пагражае 4 гады зняволення. Таксама ў яго маюць канфіскаваць 500 долараў і 175 латаў. Такі прысуд вынес Вярхоўны суд Латвіі. Праўда, прысуд яшчэ не набыў моц, бо падсудны яго абскарджвае. Як паведамляе , даўгаўпілскі бізнэсовец Васільеў разам з падзельнікамі ўвёз у Латвію з Беларусі 50 цыстэрнаў з нафтапрадуктамі. Паліва, нібыта, яны мелі перапампаваць у танкер і адправіць далей. Аднак насамрэч паліва прадавалі ў Латвіі, а атрыманы на гэтым продажы амаль мільён латаў бізнэсоўцы перавялі праз філіял "Rietumu banka" у афшорную фірму "Top Tek LLC". Пракуратура патрабавала для Васільева 6 гадоў зняволення, аднак зменшыла тэрмін, калі прадпрымальнік пагадзіўся супрацоўнічаць са следствам. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
За буйную кантрабанду нафтапрадуктаў Валерыю Васільеву пагражае 4 гады зняволення. |
|