Мінчанін згарэў на дачы
14.09.2012
—
ЧП
|
Пажар здарыўся ў вёсцы Гаішча Ракаўскага сельсавета ў чацвер, 13 верасня. Выратавальнікаў выклікала суседка. Паводле словаў інспектара Валожынскага дзяржпажнагляду Алёны Корсакавай, да месца пажару прыехалі 4 аўтацыстэрны. Калі пажарныя прыехалі на месца здарэння, драўляная дача ўжо выгарала знутры, дах праваліўся ўнутр дома. У пажары загінуў 65-гадовы мінчанін. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнасць пры курэнні. Суседзі па дачы паведамілі выратавальнікам, што гаспадар любіў выпіць. Напярэдадні здарэння ён хадзіў да суседзяў і прапаноўваў набыць ў яго гародніну, каб атрымаць грошы на спіртное. Вольга ЮРКЕВІЧ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар здарыўся ў вёсцы Гаішча Ракаўскага сельсавета ў чацвер, 13 верасня. Выратавальнікаў выклікала суседка.
|
|