Жанчына з сеткамі. У лодцы
20.09.2012
—
ЧП
|
Работнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера. Ім аказалася 51-гадовая жанчына, якая, як высветлілася, трапляла ў поле зроку дзяржінспектараў і раней... — Затрымалі жанчыну на тым жа самым месцы, дзе і летась у кастрычніку, — на затоцы Дняпра. Непадалёку знаходзіцца дачны пасёлак, дзе яна, жыхарка Рагачова, бавіць час летам. У гэтым месцы дамы знаходзяцца зусім побач з вадой, тут захоўваюцца лодкі. Дзве з іх, па словах затрыманай, належаць ёй, — расказаў дзяржінспектар Жлобінскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Арцём Купрэвіч. Драўляныя лодкі — аднамесныя, даволі няўстойлівыя, кіраваць такой не па сілах нават неспрактыкаванаму мужчыну. А жанчына з яе яшчэ і сеткі закідвала... Злавіць яна паспела няшмат: двух шчупакоў, двух лінёў (агулам каля 2,6 кілаграма). Аднак, паколькі на працягу года затрыманая ўжо прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за падобнае правапарушэнне, зараз вырашаецца пытанне аб завядзенні ў дачыненні да яе крымінальнай справы. Сяргей РАСОЛЬКА. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Работнікі Жлобінскай міжрайінспекцыі затрымалі браканьера. Ім аказалася 51-гадовая жанчына, якая, як высветлілася, трапляла ў поле зроку дзяржінспектараў і раней...
|
|