За дзень "паклалі" трох ласёў
20.09.2012
—
ЧП
|
Ранкам у Барысаўскую міжрайінспекцыю паведамілі пра незаконнае паляванне на тэрыторыі раёна паблізу вёскі Дразы. Тут быў затрыманы жыхар Барысава, які спрабаваў на аўтамабілі "Ніва" вывезці з ляснога масіву разабраную тушу лася. У далейшым былі знойдзены яшчэ два мяхі з мясам дзічыны, якія зламыснік паспеў вывезці і схаваць раней. — Ужо амаль апоўначы ў гэтую ж міжрайінспекцыю зноў паступіла інфармацыя пра незаконнае паляванне, на гэты раз паблізу вёскі Пчальнік, — распавёў "Звяздзе" старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — На месцы дзяржінспектары спынілі аўтамабіль "Фальксваген", пры аглядзе якога ў багажніку былі знойдзены мяхі з мясам дзічыны. Затрыманым аказаўся жыхар Барысаўскага раёна, які потым паказаў месца здабычы лася і разбору тушы. У парушальніка канфіскавана дзве паляўнічыя стрэльбы. У гэты ж дзень інфармацыя пра стрэлы ў лясным масіве каля населенага пункта Гнецькі Стаўбцоўскага раёна паступіла і ў аднайменную міжрайінспекцыю. На месцы рэйдавая група знайшла тушу самкі лася з двума агнястрэльнымі раненнямі. Каля яе быў і жыхар вёскі Рубяжэвічы з нажом у руках. Убачыўшы дзяржінспектараў, ён паспрабаваў уцячы, аднак пасля быў затрыманы. За паўсотні метраў ад тушы лася работнікі міжрайінспекцыі знайшлі яго матацыкл "ІЖ-Планета" з каляскай. У кожным з пералічаных выпадкаў шкода прыроднаму асяроддзю склала па 9,5 мільёна рублёў. Браканьераў чакае крымінальная адказнасць. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ранкам у Барысаўскую міжрайінспекцыю паведамілі пра незаконнае паляванне на тэрыторыі раёна паблізу вёскі Дразы. Тут быў затрыманы жыхар Барысава, які спрабаваў... |
|