100 удараў нажом
22.09.2012
—
ЧП
|
Больш за сотню нажавых раненняў налічылі крыміналісты на целе забітай дзяўчыны, якую ноччу знайшлі ля пад'езда свайго дома ў Гомелі. 22-гадовая студэнтка Гомельскага ўніверсітэта памерла да прыезду "хуткай дапамогі" — злодзей не пакінуў ёй шанцаў на жыццё. Забойцу затрымалі на працягу таго ж дня. Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, сяброўка дзяўчыны расказала, што, калі яны вечарам вярталіся дадому на аўтобусе, у транспартны сродак увайшоў нейкі хлопец. Потым ён выйшаў услед за пацярпелай. Па апісаннях і відэазапісе з камер назірання на прыпынку транспарту аператыўнікі вылічылі магчымага забойцу. Ён быў затрыманы па месцы жыхарства супрацоўнікамі крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама. 24-гадовы грамадзянін, які прызнаўся ў страшным забойстве, быў раней судзімы. Па яго версіі, дзяўчына, з якой ён быў зрокава знаёмы, быццам бы пакрыўдзіла яго ў агульнай кампаніі некалькі месяцаў таму. Крымінальная справа заведзена па факце забойства з асаблівай жорсткасцю. Ірына АСТАШКЕВІЧ Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Больш за сотню нажавых раненняў налічылі крыміналісты на целе забітай дзяўчыны, якую ноччу знайшлі ля пад'езда свайго дома ў Гомелі. 22-гадовая студэнтка...
|
|