Вывозілі карэльскую бярозу. 21.by

Вывозілі карэльскую бярозу

25.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

У раёне адной з вёсак Клімавіцкага раёна работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі і Клімавіцкага лясгаса затрымалі аўтамабіль без рэгістрацыйных нумароў, гружаны карэльскай бярозай.

— Убачыўшы дзяржінспектараў, кіроўца і пасажыр пакінулі аўтамабіль і зніклі ў лясным масіве, — паведамілі ў Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. — Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі ўстанавіць месца незаконнай высечкі. На ім было высечана 59 дрэў карэльскай бярозы і адзін дуб. Шкода навакольнаму асяроддзю склала 140 мільёнаў рублёў. Праваахоўныя органы па гэтым факце праводзяць праверку.

Сяргей РАСОЛЬКА.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У раёне адной з вёсак Клімавіцкага раёна работнікі Касцюковіцкай міжрайінспекцыі і Клімавіцкага лясгаса затрымалі аўтамабіль без рэгістрацыйных нумароў,...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика