Рыбалка ў "асабліва буйным памеры". 21.by

Рыбалка ў "асабліва буйным памеры"

25.09.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Падчас правядзення прыродаахоўнага рэйду супрацоўнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Нарач на тэрыторыі нацыянальнага парку "Нарачанскі" затрымалі двух браканьераў.

— Жыхар Мядзельскага раёна і жыхар Мінска з выкарыстаннем забароненых прылад лоўлі — сетак — вялі незаконную здабычу рыбы. Паспелі такім чынам здабыць нямала: 207 краснапёрак, 166 гусцер, 5 шчупакоў, 12 акунёў, 2 сігі. Агулам выйшла амаль 67 кілаграмаў, — паведаміў рэдакцыі старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей. — Зламыснікі такім чынам нанеслі навакольнаму асяроддзю шкоду на суму 14 мільёнаў 610 тысяч рублёў (146,1 базавай велічыні). У дачыненні да браканьераў заведзена крымінальная справа.

Сяргей РАСОЛЬКА

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Падчас правядзення прыродаахоўнага рэйду супрацоўнікі Мядзельскай міжрайінспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету на возеры Нарач на тэрыторыі...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика