Пералiчыла грошы... у сваю кiшэню. 21.by

Пералiчыла грошы... у сваю кiшэню

02.10.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

ухгалтара Ветрынскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай базавай школы-iнтэрната Полацкага раёна прыцягнулi да крымiнальнай адказнасцi: яе асудзiлi на 5 гадоў пазбаўлення волi з канфiскацыяй маёмасцi i з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з улiкам, захоўваннем i распараджэннем матэрыяльнымi каштоўнасцямi, тэрмiнам на два гады.

Цэлы шэраг парушэнняў быў выяўлены Полацкiм мiжраённым камiтэтам дзяржаўнага кантролю падчас праверкi. Высветлiлася, што кiраўнiцтва бухгалтэрыяй у школе-iнтэрнаце ажыццяўлялася спецыялiстам, якi да паступлення на працу ў школу-iнтэрнат у якасцi галоўнага бухгалтара меў сярэднюю спецыяльную адукацыю i не меў вопыту работы на такой пасадзе.

Кантроль за вядзеннем касавых аперацый з боку кiраўнiцтва i галоўнага бухгалтара ва ўстанове не ажыццяўляўся, што прывяло да абуральных фактаў. Бухгалтар незаконным шляхам прысвоiла грошы — 58,7 мiльёна рублёў. Пры налiчэннi заработнай платы работнiкам завышалася вынiковая сума ў аплатных ведамасцях — шляхам завышэння адпрацаванага часу асобнымi работнiкамi, а рознiца памiж атрыманымi ў банку грашовымi сродкамi i выплачанымi па ведамасцях — прысвойвалася. Усяго за перыяд праверкi выяўлены 141 расходны касавы дакумент, не падпiсаны кiраўнiком установы.

Аляксандр ПУКШАНСКI.   Пагасціў і паехаў на аўто гаспадыні

35-гадовая жанчына раніцай паведаміла ў міліцыю аб тым, што ад дома, дзе яна жыве, угналі аўтамашыны "Ровер". Ужо праз дваццаць хвілін супрацоўнікі аддзела ДАІ Лёзненскага раённага аддзела ўнутраных спраў знайшлі аўтамашыну з тэхнічнымі пашкоджаннямі каля вёскі Міхалінава Лёзненскага раёна.

Папярэдне ўстаноўлена, што ноччу, знаходзячыся ў гасцях у жанчыны, 32 гадовы рабочы, раней судзімы, украў ключы ад яе аўтамашыны. Аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

 

 

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
ухгалтара Ветрынскай дзяржаўнай агульнаадукацыйнай базавай школы-iнтэрната Полацкага раёна прыцягнулi да крымiнальнай адказнасцi: яе асудзiлi на 5 гадоў...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика