У Вілейцы і Валожыне збілі пешаходаў без флікераў
01.11.2012
—
ЧП
|
Учора вечарам у двух аварыях пацярпелі пешаходы. Каля 19 гадзін у сераду, 31 кастрычніка, непадалёк ад Вілейкі 56-гадовы кіроўца аўтамабіля "ГАЗ" пры сустрэчным раз'ездзе не справіўся з кіраваннем і выехаў на абочыну. Ён збіў пешаходаў, якія знаходзіліся на абочыне. Адзін з пешаходаў, 33-гадовы мужчына, ад пашкоджанняў загінуў на месцы. Другі, якому 26 гадоў, шпіталізаваны ў рэанімацыю. Віноўнікам ДТЗ у Валожынскім раёне стаў нецвярозы пешаход. Здарэнне адбылося ўчора каля 18 гадзін у мястэчку Івянец. 48-гадовы мужчына раптоўна выйшаў на праезжую частку. На яго наехаў вялікагрузная аўтамашына-аўтапоезд у складзе цягача "Рэно 385" з паўпрычэпам "Трайлер". Пацярпелы шпіталізаваны. Здарэнні адбыліся, калі было цёмна. Пешаходы не мелі флікіраў. Паводле зводкі УУС Мінаблвыканкама.Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора вечарам у двух аварыях пацярпелі пешаходы. |
|