“Масквіч” з'ехаў у кювет
05.11.2012
—
ЧП
|
Вечарам у пятніцу, 3 лістапада, на ў’ездзе ў Маладзечна з боку Насілава, каля чыгуначнага маста, здарылася аварыя. 50-гадовы кіроўца “Масквіча” пры сустрэчным раз’ездзе ўзяў правей да абочыны. Ён не справіўся з кіраваннем, выляцеў у кювет і апракінуўся. Кіроўца пашкоджанняў не атрымаў. За пятніцу і выхадныя на Маладзечаншчыне здарылася 9 аварый. Супрацоўнікі дзяржаўтаінспекцыі выявілі пяцярых нецвярозых кіроўцаў і 11 – без права кіравання аўтатранспартам. Сяргей БАРТОШ, інспектар дзяржаўтаінспекцыі. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вечарам у пятніцу, 3 лістапада, на ў’ездзе ў Маладзечна з боку Насілава, каля чыгуначнага маста, здарылася аварыя.
|
|