Бяспечны Новы год. 21.by

Бяспечны Новы год

21.12.2012 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Выратавальнікі-пажарныя Мінскай вобласці прымаюць усе меры для таго, каб любімае свята было менавіта такім.

З 23 снежня выратавальнікі-пажарныя пераходзяць на ўзмоцнены варыянт нясення службы, які будзе доўжыцца калядны і навагодні святочны перыяд. У гэты час усе службовыя асобы, аператыўныя групы, кіраўнікі і асабовы склад будуць знаходзіцца на месцы дзяжурства або на тэрыторыі гарнізона. У чарговы раз адпрацаваны схемы апавяшчэння гарнізонаў, іх перадыслакацыі пры неабходнасці, створаны запас гаруча-змазачных матэрыялаў, і праверана гатоўнасць рэзервовай тэхнікі.

Увогуле, перад святамі выратавальнікі разгарнулі маштабную прафілактычную работу. «Добры Новы год!» — з такім дэвізам яны абышлі дамы жыхароў і праверылі іх супрацьпажарны стан. Яшчэ раз нагадалі аб правілах бяспекі пры карыстанні пячным ацяпленнем, давалі парады, як правільна паводзіць сябе пры моцных снегападах і завеях. Асаблівая ўвага была ўдзелена шматдзетным сем’ям і сем’ям, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У месцах масавага наведвання людзей выратавальнікі і актывісты раздавалі лістоўкі і памяткі з правіламі, якія дапамогуць правесці Новы год бяспечна.

Напярэдадні святаў Мінскім абласным упраўленнем МНС быў прыняты і распаўсюджаны зварот да кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, у якім нагадваліся правілы і меры адказнасці за выкананне норм пажарнай бяспекі. А зараз супрацоўнікі ведамства праводзяць маніторынг аб’ектаў масавага наведвання і месцаў, дзе будуць ладзіцца забаўляльныя мерапрыемствы.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Выратавальнікі перайдуць на ўзмоцнены варыянт нясення службы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика