На Каляды загінуў падчас пажару 50-гадовы мужчына
26.12.2012
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося каля 11 гадзін вечара ў вёсцы Воўчына. Перад гэтым суседзі загінулага бачылі яго нецвярозым. Яны і патэлефанавалі ў МНС, калі заўважылі, што гарыць дом. Пакуль выратавальнікі прыехалі на месца, дом ужо быў ахоплены полымем. Мужчыну, які там быў, выратаваць не ўдалося. Папярэдняя прычына пажару – неасцярожнае карыстанне агнём. За гэта яго неаднойчы штрафавалі і папярэджвалі аб магчымых наступствах. Ён працаваў жывёлагадоўцам. Жыў адзін. Пра здарэнне паведаміў інжынер інспекцыі дзяржпажнагляду Мядзельскага раёна Дзяніс Малько. Настасся РОЎДА. Фота failopomoika.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося каля 11 гадзін вечара ў вёсцы Воўчына. Перад гэтым суседзі загінулага бачылі яго нецвярозым. |
|