Сёмая судзімасць 20-гадовага валожынца – на сем гадоў
06.01.2013
—
ЧП
|
Калі жанчына адчыніла ў чатыры раніцы дзверы, на парозе стаяў нецвярозы хлопец з нажом і патрабаваў грошы. Адбыўся суд па справе 20-гадовага валожынца, які падазраваўся ў разбоі.Пастановай суда прызначанае пакаранне ў выглядзе сямі гадоў пазбаўлення свабоды. Рашэнне пакуль не ўступіла ў законную сілу, паведаміў Андрэй Жукоўскі, памочнік пракурора Валожынскага раёна. У чатыры гадзіны раніцы 27 верасня хлопец пагрукаў у дзверы да 80-гадовых жыхароў вёскі Чартавічы. Зайшоў у дом з нажом і запатрабаваў грошы. Гаспадары аддалі хлопцу 240 тысяч рублёў. Да гэтага выпадку 20-гадовы хлопец ужо меў шэсць судзімасцяў. Паводле заключэння судовай псіхолага-псіхіятрычнай экспертызы, падазраванаму неабходнае прымусовае лячэнне ад алкагольнай залежнасці. Падрабязней пра гэты выпадак можна прачытаць у артыкуле Зоя ХРУЦКАЯ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Адбыўся суд па справе 20-гадовага валожынца, які падазраваўся ў разбоі.
|
|