У маладзечанца ў павеці знайшлі міні-завод па вырабе самагонкі ( + шмат фота)
08.01.2013
—
ЧП
|
У Маладзечне спынілі дзве буйныя нелегальныя самагонныя вытворчасці. У адной з маладзечанскіх павецяў чацвертага студзеня знайшлі міні-завод, дзе было больш за 1500 літраў самагоннай брагі. Яшчэ 230 літраў ужо было прыгатавана для продажу. Павець належыць 32-гадоваму мясцоваму жыхару. Ён нідзе не працуе. Цяпер яму прадстаўлены шэраг адміністрацыйных абвінавачванняў: захоўванне самагоннага апарата, самагонкі, брагі і гэтак далей. Прычым выраб самагонкі быў арганізаваны на высокім узроўні. Да самагоннага апарата быў падведзены нават прыродны газ. Наняў рабочага для вырабу самагонкі Таксама затрыманы чалавек без вызначанага месца жыхарства і працы, якога наняў для вырабу самагонкі мясцовы жыхар. Калі міліцыя знайшла апарат па яе вырабе, гэты чалавек якраз працаваў на ім і жыў тут. Нагадваем, што ў кругласутачным рэжыме працуе тэлефон "гарачай лініі" МУС: 6785610 (Вэлком). Па ім можна паведаміць пра месцы вырабу і продажу самагонкі. Правяраецца любая інфармацыя, у тым ліку і ананімная, ад жыхароў любога рэгіёна Мінскай вобласці. Андрэй АМБРАЖЭЙ, начальнік аддзела УАПП Мінаблвыканкама. Фота забяспечана Андрэем АМБРАЖЭЕМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У Маладзечне спынілі дзве буйныя нелегальныя самагонныя вытворчасці.
|
|