У Мядзеле спынілі дзейнасць вяндлярні. 21.by

У Мядзеле спынілі дзейнасць вяндлярні

13.01.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


У райцэнтры супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю спынілі дзейнасць міні-завода па вытворчасці вэнджанай рыбы.

Размяшчаўся ён на адным з падворкаў у Мядзеле. Вугра прывозілі з Браслава. Потым рыбу вэндзілі на падворку, дзе мелася ўсё неабходнае, і прадавалі.

Супрацоўнікі фінансавай міліцыі  канфіскавалі больш за трынаццаць кілаграмаў вэнджанага вугра, рынкавы кошт якога ацэнены ў 12 мільёнаў рублёў. Канфіскавана і абсталяванне.

Матэрыялы на гаспадара вяндлярні перададзеныя ў інспекцыю Міністэрства па падатках і зборах для складання пратакола за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць. Пагражае яму штраф  ад аднаго да пяці мільёнаў рублёў.

Аддзел інфармацыі.

Фота img.21food.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У райцэнтры супрацоўнікі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Дзяржкантролю спынілі дзейнасць міні-завода па вытворчасці вэнджанай рыбы.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика