Фура ўехала ў "Пежо" падчас абгону
15.01.2013
—
ЧП
|
![]() У нядзелю ў 7 гадзін раніцы кіроўца грузавой фуры сутыкнуўся з "Пежо". Аварыя адбылася на 83-м кіламетры трасы Мінск-Гродна. Грузавая фура ехала ў бок Гродна, калі пачала абгон і выехала на сустрэчную паласу. Тут яна і сутыкнулася з "Пежо", кіроўца якой ехаў у Мінск. Апошні атрымаў закрыты пералом. – Дарога была чыстая, – дадае начальнік дзяржаўтаінспекцыі Валожынскага райаддзела міліцыі Міхаіл Ліштван. – Кіроўца патрапіў у аварыю з-за сваёй няўважлівасці. Настасся РОЎДА. Фота dadi-auto.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю ў 7 гадзін раніцы кіроўца грузавой фуры сутыкнуўся з "Пежо". |
|