Смаргонец выплаціць 20 мільёнаў маладзечанцу. 21.by

Смаргонец выплаціць 20 мільёнаў маладзечанцу

08.02.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Суд над 22-гадовым смаргонцам, які збіў пешахода ў Маладзечне, скончыўся на мінулым тыдні.

 Здарэнне адбылося ў жніўні 2012 года. Абвінавачаны парушыў правілы дарожнага руху, калі перастройваўся на правую паласу, рухаючыся па Вялікім Гасцінцы ў накірунку Смаргоні.

Ён не пралічыў сітуацыю і наехаў на маладзечанца, які стаяў ля прыпаркаванай на ўзбочыне машыны і ў той момант выкладваў прадукты ў багажнік. Моцным ударам яго прыціснула да машыны. Пацярпелы трапіў у бальніцу з цяжкімі цялеснымі пашкоджаннямі: у яго быў пералом нагі ў некалькіх месцах, параненая рука.

Як высветлілася, раней смаргонец не парушаў правілаў дарожнага руху, а ў момант здарэння быў цвярозы. Яго стаж за рулём – тры гады. Адразу пасля здарэння абвінавачаны сам выклікаў “хуткую дапамогу” і супрацоўнікаў ДАІ. На судзе сваю віну ён прызнаў.

Суд прызнаў смаргонца вінаватым ў парушэнні правілаў дарожнага руху, якія прывялі да цяжкіх цялесных пашкоджанняў. Следчы эксперымент паказаў, што смаргонец меў тэхнічную магчымасць своечасова спыніць машыну і пазбегнуць наезду на чалавека. Яго машына знаходзілася ў добрым стане.

Таксама ўлічана і тое, што раней абвінавачаны не трапляў пад суд, мае гадавалую дачку, добрыя характарыстыкі з працы і да таго ж сам прызнаў сваю віну.

Маладзён са Смаргоні мусіць выплаціць пацярпеламу кампенсацыю ў 20 мільёнаў рублёў за маральную шкоду. У выніку здарэння маладзечанец атрымаў другую групу інваліднасці, доўгі час правёў у бальніцы і працягвае лячыцца цяпер.

Да гэта дадаецца сума дзяржпошліны і аплаты юрыдычнай дапамогі пацярпеламу – гэта яшчэ 700 тысяч рублёў.
Акрамя таго, смаргонец будзе ўмоўна пазбаўлены свабоды на два гады.

Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Суд над 22-гадовым смаргонцам, які збіў пешахода ў Маладзечне, скончыўся на мінулым тыдні.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика