У жанчыны з кішэні курткі скралі тры тысячы еўра і дзве тысячы долараў
18.03.2013
—
ЧП
|
Калі адбыўся крадзеж – невядома. Апошні раз жанчына бачыла свае грошы 9 студзеня. Жанчына – мінчанка. Сын яе жыве ў Чысці. Іх дача знаходзіцца ў вёсцы Вялікі Бор Маладзечанскага раёна. Перыядычна яны там бываюць. Сын яе амаль кожны дзень, бо на дачы жыве сабака, якога трэба карміць. Маці ж яго – радзей. На дачы жанчына хавала свае грошы (амаль 53 мільёны беларускіх рублёў). Яны ляжалі ў куртцы, што вісела на крэсле. Калі ж яна прыехала 15 лютага ў чарговы раз у Вялікі Бор, грошай не знайшла. Як потым выявілася, яе сын два разы прыязджаў на дачу разам з сябрамі. У доме ніякіх прыкмет узлому няма. Юры БАГУШЭВІЧ, старшы следчы Маладзечанскага аддзела Следчага камітэта. Фота lucky-tour.com.ua. Чытайце на гэтую ж тэму: 18.03.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Калі адбыўся крадзеж – невядома. Апошні раз жанчына бачыла свае грошы 9 студзеня.
|
|