Дапамажыце знайсці скрадзены аўтамабіль
24.03.2013
—
ЧП
|
У ноч з 12 на 13 сакавіка па Вялікім Гасцінцы насупраць дома №73 злодзей украў сіняе “Пежо-405” 1992 года выпуску. Дом гаспадара ўкрадзенай машыны знаходзіцца недалёка ад музычнага каледжа імя Агінскага. Гаспадар заўсёды пакідаў яе ў двары каля пад’езда. Міліцыя просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра зладзейства, расказаць аб гэтым Маладзечанскаму РАУС па тэлефонах: 75-11-48 альбо 102. Ананімнасць і ўзнагароджанне гарантуюцца. Крадуць пераважна ў дварах Звычайна крадзяжы ды ўгоны аўтамабіляў здараюцца на вуліцах і ў дварах, дзе іх найбольш. Прычым больш за палову крадзяжоў адбываецца альбо вечарам, альбо ноччу, калі машыны застаюцца без нагляду. Зберагчы аўтамабіль, які гаспадар не пакідае ў гаражы ці на аўтастаянцы, практычна немагчыма. Тут можа дапамагчы толькі выпадак. Валянцін АСІПОВІЧ, падпалкоўнік, першы намеснік начальніка РАУС, начальнік крымінальнай міліцыі. Фота fresher.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У ноч з 12 на 13 сакавіка па Вялікім Гасцінцы насупраць дома №73 злодзей украў сіняе “Пежо-405” 1992 года выпуску.
|
|