63-гадовая жанчына на машыне збіла дзвюх дзяўчат. Адна з іх увесь час следства знаходзілася ў коме
31.03.2013
—
ЧП
|
Аварыя адбылася з-за таго, што 63-гадовая жанчына папросту апусціла вочы на рычаг пераключэння перадач і не глядзела на дарогу. Вечарам 25 жніўня жанчына ехала на “Аўдзі-100” разам з мужам, які сядзеў побач, унукам і знаёмай па вуліцы Ленінскай у Астраўцы. Калі праязджала пераход каля крамы “Вернісаж”, не заўважыла дзвюх дзяўчат. Жанчына сцвярджала, што хуткасць яе была не больш за 40 км/г, аднак першая дзяўчына атрымала чэрапна-мазгавую траўму. Увесь час следства яна знаходзілася ў коме. Другой пашанцавала крыху больш, яе траўмы не такія цяжкія. Пацярпелая расказала, што ў той вечар яны разам з сяброўкай выйшлі з крамы “Вернісаж” і накіраваліся да пешаходнага перахода. Машыны іх прапускалі, і яны не адчувалі ніякай небяспекі і не глядзелі навокал. На апошняй жа паласе дарогі іх раптам збіла машына. Жанчына прызнала віну цалкам. Яна парушыла адразу шэсць правілаў дарожнага руху. Па прыгавору суда, жанчыне далі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Яе пазбавілі правоў на чатыры гады. Першай пацярпелай суд прызначыў выплаціць 50 мільёнаў рублёў за маральную шкоду і 1 мільён 600 тысяч за юрыдычныя паслугі. Другой – 10 мільёнаў рублёў за маральную шкоду, амаль 200 тысяч матэрыяльнай кампенсацыі і 1 мільён 700 тысяч за юрыдычныя паслугі. Пракурор не пагадзіўся з прысудам Ён палічыў прыгавор занадта мяккім і падаў касацыйную скаргу, дзе патрабаваў пазбавіць волі абвінавачаную на два гады і правоў на кіраванне машынай на пяць гадоў. Суддзі касацыйнай інстанцыі пагадзіліся толькі з апошняй часткай скаргі і павялічылі тэрмін пазбаўлення правоў да пяці гадоў. Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, будзьце пільныя: глядзіце па баках, нават калі пераходзіце на зялёнае святло альбо па пешаходным пераходзе. Анастасія ЮРКОЙЦЬ, выканальніца абавязкаў памочніка пракурора Астравецкага раёна. Фота static.zakon.kz. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя адбылася з-за таго, што 63-гадовая жанчына папросту апусціла вочы на рычаг пераключэння перадач і не глядзела на дарогу. |
|