Мокрыя справы
12.04.2013
—
ЧП
|
Новыя падтапленнi зарэгістраваны ў сямі раёнах Гомельскай вобласці Найбольш іх у Мазырскім, дзе падтопленымі аказаліся дачныя пасёлкі, а таксама ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім раёнах. Талыя воды дастаўляюць сур’ёзныя нязручнасці жыхарам Рэчыцкага, Хойніцкага, Гомельскага раёнаў і горада Гомеля, дзе штодня фіксуюцца новыя факты падтапленняў. Усяго на тэрыторыі вобласці ў зоне дзеяння паводкі і талых вод знаходзяцца населеныя пункты 16 раёнаў Гомельскай вобласці. Падтоплена больш за 430 падворкаў, 49 жылых дамоў, больш за 320 гаспадарчых пабудоў, 7 участкаў аўтадарог, адзін мост. Па даных МНС, пакуль няма неабходнасці ў адсяленні людзей. Маніторынг сітуацыі ў гэтых раёнах вядзецца кругласутачна. На здымку: так зараз выглядае вёска Снядзін Жыткавіцкага раёна. Фота: Віктар ВЕТКІН Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новыя падтапленнi зарэгістраваны ў сямі раёнах Гомельшчыны
|
|