Мужчына з-за сваёй рэўнасці атрымаў штраф у восем мільёнаў
13.04.2013
—
ЧП
|
![]() З пачуцця рэўнасці да сваёй былой сужыцелькі 37-гадовы мужчына пазваніў у міліцыю і расказаў, што ў яе пакоі ў інтэрнаце знаходзіцца бомба. Хаця сам ведаў, што ніякай бомбы там няма. Абвінавачаны цалкам прызнаў сваю віну. Ён расказаў суду, што пазваніў у міліцыю, каб праверыць, хто знаходзіцца ў пакоі. Такі жарт мужчыну абыўшоўся ў 8 мільёнаў рублёў. Мужчыну за наўмыснае зладзейства судзілі ў другі раз. Раней ён ужо плаціў штраф і быў пазбаўлены правоў кіроўцы на 5 гадоў. Яму яшчэ 3 гады і 5 месяцаў нельга садзіцца за руль. Мужчына нежанаты, мае сярэднюю спецыяльную адукацыю і працуе рабочым на заводзе ў Мінску. Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота skidkaest.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З пачуцця рэўнасці да сваёй былой сужыцелькі 37-гадовы мужчына пазваніў у міліцыю і расказаў, што ў яе пакоі ў інтэрнаце знаходзіцца бомба. |
|