На Астравеччыне загарэўся дом, пакуль гаспадар прыбіраў свой двор
22.04.2013
—
ЧП
|
Пажар адбыўся ў вёсцы Дайлідкі ў суботу, 20 красавіка, прыкладна ў 19:30. Пра тое, што з-пад даху дома ідзе дым, паведаміла ў МНС жанчына, што ішла непадалёк. У той час гаспадар дома расчышчаў ад старой травы свой двор. Жыве 43-гадовы мужчына адзін. Печ у доме ён не паліў, ды і не курыць. Таму магчыма, што пажар адбыўся з-за кароткага замыкання электрычнай праводкі. Пра здарэнне паведаміў інспектар групы прапаганды і навучання Астравецкага райаддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Шыць. Настасся РОЎДА. Фота asolina.ru. Чытайце на гэтую ж тэму: 22.04.2013. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Пажар адбыўся ў вёсцы Дайлідкі ў суботу, 20 красавіка, прыкладна ў 19:30.
|
|