Як паводка прайшлася па рэгіёне
22.04.2013
—
ЧП
|
Найбольш бяды яна нарабіла ў Маладзечне. Вада на Маладзечаншчыне трымалася з 10 па 14 красавіка. У Маладзечанскае МНС звярталіся людзі, у якіх падтапіла прыватныя дамы. Таксама званілі, калі падтапляла двары, скляпы і падвалы. У самім Маладзечне падтапіла вуліцы Велікодную, Калядную і праезд Першамайскі. Вада нашкодзіла і ў вёсках Вязавец, Вярхоўка, Дамашы, Сілівонаўка ды Рагазы. Але нікога не перасялялі, не эвакуіравалі. Нават з садовага таварыства “Будаўнікоў-81” выклікаў было няшмат. Яго падтаплівае штогод, а ў 2010 годзе вада там увогуле паднялася да вакон. Сёлета пераважна выклікалі МНС з-за падтапленняў у дварах. На Астравеччыне і Ашмяншчыне ўвогуле ўсё спакойна і ўзровень вады ў рэках у норме. З Валожына ў МНС тэлефанавалі два разы. У абодвух выпадках выратавальнікі не спатрэбіліся: людзям па тэлефоне патлумачылі, як змагацца з вадой. Настасся РОЎДА. Фота tio.by. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Найбольш бяды яна нарабіла ў Маладзечне. |
|