Пасварыліся, яна пырнула яго нажом, памірыліся
08.05.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося сёлета 5 студзеня ў Маладзечне. У той дзень 55-гадовая жанчына выпівала разам з мужчынам, з якім жыве. Падчас выпіўкі пасварыліся, і яна ўзгадала колішнюю крыўду: мужчына некалі яе ўдарыў. Тады яна схапіла нож і пырнула ў адплату яму ў жывот. Цяпер яны памірыліся і працягваюць жыць разам. Суд прыгаварыў абвінавачаную да абмежавання волі тэрмінам на тры гады і шэсць месяцаў без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Сяргей ГАБРУКОВІЧ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота vmagik.ru. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося сёлета 5 студзеня ў Маладзечне.
|
|