Жанчына кінула малое дзіця дома і пайшла са знаёмым абкрадаць маладзечанскі кіёск
11.05.2013
—
ЧП
|
Ёй – 36 гадоў. Яму – 30, і ён ужо мае чатыры судзімасці. Жанчына са сваім мужам і знаёмым выпівалі 8 лістапада ў яе дома. Потым яны пасварыліся і выклікалі міліцыю. Мужа жанчыны забралі на суткі. Каля 5 гадзін раніцы яна пакінула сваё малое дзіця дома і разам са знаёмым пайшла на вуліцу. Калі яны падышлі да кіёска, мужчына дастаў малаток і нож і ўзламаў ралет. Жанчына залезла ўнутр і забрала адтуль 29 упаковак ігральных картаў, шмат пачак цыгарэт 16-ці відаў, дзіцячыя цацкі, батарэйкі, касеты для галення, кантрацэптывы, чыпсы, гарбату, шампунь, фарбу для броваў і павек, асвяжальнік паветра, ёлачны шарык, флікер, пульт і DVD-прайгравальнік, флэшку і 30 тысяч рублёў. Калі ўсё накрадзенае перавесці ў грошы, то атрымаецца 1 мільён 365 тысяч рублёў. Мужчына ўзяў сабе тры пачкі цыгарэт і ўсё накрадзенае жанчынай паставіў каля кіёска. Заўважыўшы аўтамабіль, які якраз пад’язджаў да месца здарэння, збег. Жанчыну ж затрымалі ў кіёску супрацоўнікі міліцыі. Ужо потым яна расказала, як усё адбылося. Яны разам выпівалі і вырашылі схадзіць у краму па цыгарэты. Калі праходзілі каля кіёска, жанчына сказала, што ўмее адкрываць ралеты. Ён вырашыў дапамагчы і разбіў шкло. Тады жанчына залезла ўнутр і перадала мужчыну скрынкі з рэчамі. У гэты час пад’ехала машына, і “калега” збег. Яна ж не змагла самастойна выбрацца з кіёска, і яе затрымалі. Суд прыгаварыў абвінавачаную да года пазбаўлення волі. Але адтэрмінаваў пакаранне на год. Абвінавачанага ж суд прыгаварыў да трох гадоў пазбаўлення волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу. Суд таксама вынес прыватную пастанову ў аддзел адукацыі Маладзечанскага райвыканкама з-за неналежнага выканання жанчынай сваіх бацькоўскіх абавязкаў, бо яна пакінула сваё малое дзіця аднаго дома. Iван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, памочнiк пракурора Маладзечанскага раёна. Фота s.citysites.com.ua. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ёй – 36 гадоў. Яму – 30, і ён ужо мае чатыры судзімасці.
|
|