Кватэрнае пытанне сапсавала кіраўнікоў
23.05.2013
—
ЧП
|
Следчым упраўленнем СК па Гомельскай вобласці прыняты да вытворчасці крымінальныя справы, заведзеныя пракуратурай Гомельскай вобласці ў дачыненні да дырэктара камерцыйнай структуры Гомеля і службовай асобы, якая выконвала абавязкі начальніка аддзела па кіраванні будаўнічым комплексам і жыллёвай палітыцы Гомельскага гарвыканкама. Камерцыйнай структурай па коштах, значна ніжэйшых за рынкавыя, былі незаконна набыты тры кватэры, — расказала афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта Беларусі па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава. — Жыллё прызначалася для адсялення грамадзян, чые дамы падлягалі зносу. У далейшым гэтыя кватэры былі рэалізаваны па рынкавым кошце трэцім асобам. Неправамернае заключэнне здзелак па рэалізацыі кватэр пацягнула прычыненне шкоды дзяржаве на суму больш за 1 мільярд рублёў. Дзеянні дырэктара камерцыйнай структуры кваліфікаваны следствам як злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, якое пацягнула цяжкія наступствы, дзеянні службовай асобы — як службовая халатнасць. Ірына АСТАШКЕВІЧ.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Следчым упраўленнем СК па Гомельскай вобласці прыняты да вытворчасці крымінальныя справы, заведзеныя пракуратурай Гомельскай вобласці ў дачыненні да дырэктара... |
|