На Мядзельшчыне іншамарка ўрэзалася ў дрэва. Кіроўцу выратавала падушка бяспекі, пасажыра – гідраўлічны інструмент
27.05.2013
—
ЧП
|
Аварыя адбылася ноччу 26 мая за паўкіламетра ад вёскі Нарач (Кабыльнік). У МНС пазванілі каля 02.00. На дапамогу выязджалі два баявыя разлікі – з к. п. Нарач (Купа) і вёскі Нарач. Кіроўца легкавога аўтамабіля “Вольва-460” не справіўся з кіраваннем, і машына ўрэзалася ў дрэва. 23-гадовы кіроўца не пацярпеў, спрацавала падушка бяспекі. Ён выйшаў з машыны сам. – А вось на год маладзейшага пасажыра давялося даставаць выратавальнікам пры дапамозе гідраўлічнага інструменту, – паведаміў намеснік начальніка раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Віктар Булыга. Пацярпелы з пераломам правага сцягна дастаўлены ў хірургічнае аддзяленне раённай бальніцы. Аддзел інфармацыі. Фота mchs.gov.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аварыя адбылася ноччу 26 мая за паўкіламетра ад вёскі Нарач (Кабыльнік). У МНС пазванілі каля 02.00.
|
|