Другі раз абакралі царкву ў вёсцы Масцішча на Валожыншчыне: скралі 5 абразоў. 21.by

Другі раз абакралі царкву ў вёсцы Масцішча на Валожыншчыне: скралі 5 абразоў

31.05.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


Старажытнаправаслаўная паморская (стараверская) царква ў вёсцы Масцішча.

Служка Старажытнаправаслаўнай паморскай (стараверскай) царквы апошні раз бачыла там абразы 26 мая ў 12.30. Раніцай 29 мая іх ужо не было.

Нягледзячы на тое, што дзверы ў царкве былі падвойныя, зладзеям удалося ўзламаць абодва замкі, увайсці ўнутр і скрасці пяць абразоў:

“Мікалай у 12 цудах”,

“Гасподзь Усеўладны”,

“Багародзіца покрыва”,

“Багародзіца з дзіцем”,

“Уваход Гасподні ў Іерусалім”.

Тры абразы даволі вялікія, памерам не менш за метр. Яшчэ два – меншыя.

У царкве цяпер няма святара. Апошні ўжо памёр, а прыход невялікі, таму новы не прыязджае. Мясцовыя жыхары самі даглядаюць за царквой. Пераважна 78-гадовая жанчына, якая ўмее чытаць стараверскія кніжкі, і збірае людзей у царкве. Яна і звярнулася ў міліцыю.

Жыве жанчына непадалёк, у паўкіламетра ад царквы, але ў гэтыя дні туды не хадзіла. Сама царква знаходзіцца на водшыбе ў хмызняку, таму і іншыя мясцовыя жыхары паблізу праходзяць рэдка.

Валожынскі райаддзел Следчага камітэта просіць усіх, хто што-небудзь ведае пра здарэнне, звяртацца па тэлефонах: 102, 8-029-688-27-20 (старшы следчы Уладзімір Уладзіміравіч Ланько), 8-029-668-90-83 (начальнік крымінальнага вышуку Артур Гургілоевіч Махмудаў)

Пра здарэнне расказаў старшы следчы Валожынскага райаддзела Следчага камітэта Уладзімір Ланько.

Настасся РОЎДА.

Больш фота на tomkad.livejournal.com

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Служка Старажытнаправаслаўнай паморскай (стараверскай) царквы апошні раз бачыла там абразы 26 мая ў 12.30. Раніцай 29 мая іх ужо не было.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика