У пажары ледзь не загінулі пяцёра дзяцей жыхаркі Смаргоншчыны
04.06.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ўчора, 3 мая, каля 5.00 у вёсцы Сукневічы. Калі туды прыехалі выратавальнікі, дом ужо палаў. Але ўсе яго жыхары засталіся жывымі. Іх выратаваў пажарны апавяшчальнік. У тую ноч 46-гадовай гаспадыні не было дома. Яна паехала ў Смаргонь. Яе ж пяцёра дзяцей, сярод якіх двое непаўнагадовых, мірна спалі, як раптам іх разбудзіў пажарны апавяшчальнік. Яны самі змаглі выбрацца з дома і патэлефанаваць у МНС. Папярэдняя прычына пажару – кароткае замыканне электраправодкі. Цяпер сям’я будзе жыць у іншым месцы, якое выдзеліць прадпрыемства “Смаргоньлён”. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ўчора, 3 мая, каля 5.00 у вёсцы Сукневічы.
|
|