Тры факты парушэння забароны на продаж алкаголю ў дзень “Апошняга званка” выяўлены ў Мядзеле. 21.by

Тры факты парушэння забароны на продаж алкаголю ў дзень “Апошняга званка” выяўлены ў Мядзеле

04.06.2013 — ЧП |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:


30 мая ў райцэнтры выяўлены тры факты парушэння распараджэння райвыканкама “Аб арганізацыі гандлю ў дні правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў “Апошні званок” і “Выпускны вечар”.

Паводле яго ў дні правядзення гэтых святаў забараняецца рэалізацыя алкагольных, слабаалкагольных напояў і піва.  

У 13 гадзін у краме агракамбіната “Дзяржынскі” па вуліцы Юбілейнай супрацоўнікі аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі РАУС выявілі факт рэалізацыі паўлітра піва “Балтыка”. Астатняя алкагольная прадукцыя (200 літраў спіртных напояў) знята з рэалізацыі на час дзейнічання забароны.

Пазней паўлітра піва “Балтыка” прадалі і ў гандлёвым павільёне “Смак” па вуліцы Камуністычнай. Тут знялі з рэалізацыі амаль 380 літраў спіртных напояў.

Пасля сямі гадзін вечара у краме “Прадукты” ў вёсцы Нарач (Кабыльнік) выяўлены факт продажу бутэлькі віна. Тут знята з рэалізацыі на час дзейнічання забароны больш за 150 літраў спіртных напояў, паведаміў начальнік аддзялення аховы правапарадку і прафілактыкі Дзмітры Ярашэвіч.

У адносінах да прадаўцоў названых крам складзены адміністрацыйныя пратаколы. 

Аддзел інфармацыі.

Фота saint-petersburg.ru

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 мая ў райцэнтры выяўлены тры факты парушэння распараджэння райвыканкама “Аб арганізацыі гандлю ў дні правядзення ўрачыстых мерапрыемстваў “Апошні званок” і...
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив (ЧП)

РЕКЛАМА


Яндекс.Метрика