Сеў п’яны за руль – заплаці 30 мільёнаў
13.06.2013
—
ЧП
|
Не прайшло і паўгода, як 26-гадоваму Юрыю вярнулі правы, і вось ён іх зноў пазбавіўся. Днём 29 красавіка маладзён п’яным сеў за руль аўтамабіля “Сітраэн-Ксантыя” і рушыў па вуліцы Гарадоцкай. Там яго затрымалі дзяржаўтаінспектары. Суд прызначыў пакаранне: забараніў кіраваць транспартам пяць год, а таксама абавязаў выплаціць 300 базавых велічынь (30 мільёнаў рублёў). У 2009 годзе за парушэнне правілаў дарожнага руху яго пазбавілі правоў кіроўцы на тры гады. Тады ж выплаціў штраф у пяць мільёнаў рублёў. У лістападзе 2012 яму вярнулі правы. Мужчына жанаты, мае малое дзіця. Працуе грузчыкам. Дзяніс Гірлоўскі, Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Не прайшло і паўгода, як 26-гадоваму Юрыю вярнулі правы, і вось ён іх зноў пазбавіўся.
|
|