На пажары на Вілейшчыне выратаваліся дзед з унучкай
17.06.2013
—
ЧП
|
Каля дзвюх гадзін ночы 17 чэрвеня ў цэнтр аператыўнага кіравання райддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні дома пад лецішча ў вёсцы Навасёлкі Хаценчыцкага сельсавета. На выклік накіраваліся пяць аўтацыстэрн і машына хуткай дапамогі. Па прыбыцці на месца здарэння выратавальнікі-пажарныя ўбачылі, што драўлянае лецішча гарыць адкрытым полымем. Людзей у доме ўжо не было. У выніку пажару агнём знішчаны дах па ўсёй плошчы будынка, дом выгараў знутры. У доме начавалі 72-гадовы мужчына (бацька гаспадара) і яго 6-гадовая ўнучка. Мужчына патлумачыў, што прачнуўся ноччу ад трэску шыферу. Калі адчыніў дзверы, на яго шуганула полымя. Дзед і ўнучка вылезлі праз акно. Мужчына атрымаў тэрмічныя апёкі галавы і кісцей рук, паведаміў інспектар Дзяржпажнагляду Вілейскага райддзела па надзвычайных сітуацыях Андрэй Балаш. Аддзел інфармацыі. Фота mchs.gov.by Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Каля дзвюх гадзін ночы 17 чэрвеня ў цэнтр аператыўнага кіравання райддзела па надзвычайных сітуацыях паступіла паведамленне аб загаранні дома пад лецішча ў вёсцы...
|
|