Мужчыну выратаваў ад смерці пажарны апавяшчальнік
01.07.2013
—
ЧП
|
У пятніцу, 28 чэрвеня, у аграгарадку Мураваная Ашмянка здарыўся пажар. – Пра тое, што гарыць гарышча і дах дома, выратавальнікам паведаміла суседка, – кажа прэс-сакратар Гродзенскага ўпраўлення МНС Наталля Жывалеўская. Цвярозы 44-гадовы мужчына спакойна спаў ў хаце. Скрозь сон ён пачуў сігнал апавяшчальніка. Падхапіўся ды выскачыў з хаты. Хуценька пабег да суседкі, каб яна выклікала выратавальнікаў. У драўляным доме знішчаны дах і пашкоджаная маёмасць. Дом не прыдатны для далейшага пражывання. Вольга ЮРКЕВІЧ. Фота upload.wikimedia.org Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пятніцу, 28 чэрвеня, у аграгарадку Мураваная Ашмянка здарыўся пажар.
|
|