На Міншчыне тоне кожны 10-тысячны
03.07.2013
—
ЧП
|
![]() У сераду, 26 чэрвеня, у Крыніцы патануў 17-гадовы хлопец. Ён вучыўся на другім курсе політэхнічнага каледжа. Прыехаў з Нясвіжскага раёна. Хлопец быў на сажалцы каля Крыніцы, у якой купанне забароненае, разам з сябрам. Як потым распавёў сябар загінулага, яны разам купаліся, пасля Рамана схапіла сутарга. Яны былі цвярозыя, а Раман умеў плаваць. Паведамленне на пульт МНС паступіла каля 16 гадзін. Сёлета ў раёне ў вадзе загінула пяць чалавек, сярод іх трое – жыхары нашага раёна. – І ўсе яны маладыя, да 30 гадоў, – адзначае старшыня грамадскага аб’яднання ў Маладзечне “Таварыства выратавання на водах” Мікалай Паўлушаў. Звычайна людзі тонуць, калі купаюцца. Аднак сёлета здарылася і два нетыповыя выпадкі. Першы выпадак адбыўся 15 чэрвеня ў Вязынцы. Кіроўца з’ехаў у канал на машыне і загінуў ад асфіксіі. Другі – 12 мая ў Ласях. Двое жыхароў Чысці, якія нідзе не працуюць, хлопец і дзяўчына, паехалі да вадаёма. Быў позні вечар. Яны выпілі. Пачалі сварыцца. Хлопец некалькі разоў ударыў 22-гадовую дзяўчыну. Ад удару яна звалілася ў ваду і захлынулася. Летась на Маладзечаншчыне патанулі мужчыны Летась у раёне ў вадзе загінулі дзевяць чалавек, усе мужчыны 23-57 год. Пяцёра з іх нідзе і не працавалі, і не вучыліся. Як мінімум, шасцёра былі нецвярозыя. Сярод іх дваім не было і 30 год, пяцярым – 30-50 год, яшчэ дваім было за 50. Сёлета трое тапельцаў былі нецвярозымі. На 1 ліпеня ў Мінскай вобласці загінула 18 чалавек. Летась усяго ў Беларусі патанула 704 чалавекі, сярод іх 51 дзіця. На Міншчыне патанула 136 чалавек, з іх дзевяцера – дзеці. Мікалай Паўлушаў паведаміў, што, паводле сярэдняй статыстыкі па вобласці, стабільна тоне адзін чалавек на дзесяць тысяч. Па рэспубліцы крыху іншая статыстыка: тоне дзевяць чалавек на сто тысяч. Дзе часта тонуць людзі Ёсць некалькі вадаёмаў, ДЗЕ ПАСТАЯННА ТОНУЦЬ ЛЮДЗІ. Прычым ва ўсіх іх купацца забаронена. Іх пералічыў старшыня грамадскага аб’яднання ў Маладзечне “Таварыства выратавання на водах”: – вадаём у Насілаве – кар’ер каля Ізабеліна – кар’ер у Мароськах – канал Вілейска-Мінскай воднай сістэмы – вадаём у Крыніцы. Зоя ХРУЦКАЯ. Фота gorodka.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У сераду, 26 чэрвеня, у Крыніцы патануў 17-гадовы хлопец. |
|