Шукаюць сведкаў аварыі
06.07.2013
—
ЧП
|
Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае сведкаў і відавочцаў аварыі. Яна адбылася сёлета 27 мая каля 21.30 на 26 кіламетры дарогі Маладзечна–Смаргонь, паблізу вёскі Заскавічы, што на Маладзечаншчыне. Кіроўца мікрааўтобуса “Фольксваген-Транспарцёр” (белага колеру, кузаў пасажырскі) збіў раварыста, які ехаў насустрач. Ён атрымаў цяжкія траўмы. Просім усіх відавочцаў патэлефанаваць па нумарах: 8-029-7082995 альбо 8-0176-771089 з 9.00 да 18.00 у будныя дні следчаму Віктару Вікенцьевічу Зяневічу. Паводле інфармацыі Следчага камітэта. Фота rosmolodost.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Маладзечанскі райаддзел Следчага камітэта шукае сведкаў і відавочцаў аварыі. |
|