На Валожыншчыне машына сама завялася, пачала рухацца і гарэць
09.07.2013
—
ЧП
|
Здарэнне адбылося ўчора, 8 ліпеня, у Валожыне на вуліцы Гарэцкага каля 17.00. Дачка гаспадара “Фольксвагена-Пасата” прыехала на гэтым аўтамабілі дамоў і прыпаркавалася ў двары. Не прайшло і некалькі хвілін, як яна пайшла, машына пачала рыпацца і рухацца на агароджу. Суседка, якая якраз была ў двары, спужалася, што дзяўчына ўнутры, падхапілася ды пабегла да аўтамабіля. Адтуль знутры ішоў дым і ўжо быў бачны агонь. За гэты час збегліся суседзі, прыбег і гаспадар аўто. Агульнымі сіламі яны спрабавалі самі затушыць машыну, адцягнулі яе ад двара і чакалі пажарных. Калі тыя прыехалі, ”Фольксваген” 1996 года гарэў цалкам. Папярэдняя прычына загарання – непаладкі ў сістэме запальвання аўтамабіля. Пра здарэнне расказаў старшы інспектар дзяржпажнагляду Валожынскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Алег Калітнік. Настасся РОЎДА. Фота img-fotki.yandex.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Здарэнне адбылося ўчора, 8 ліпеня, у Валожыне на вуліцы Гарэцкага каля 17.00.
|
|