За месяц мужчыну двойчы спынялі, калі ён п’яным кіраваў трактарам
10.07.2013
—
ЧП
|
У пачатку чэрвеня 52-гадовага жыхара вёскі Канстанцінава Слабадскога сельсавета спынілі, калі ён п’яным кіраваў трактарам. Атрымаў тады паўтара мільёна рублёў штрафу, паведаміў намеснік начальніка РАУС Святаслаў Протас. А 29 чэрвеня вясковец “вызначыўся” яшчэ раз. Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі спынілі яго ў вёсцы Канстанцінава, калі ён зноўку нападпітку кіраваў трактарам. Другога ліпеня ўзбуджана крымінальная справа за паўторнае на працягу года кіраванне ў нецвярозым стане аўтатранспартным сродкам. Аддзел інфармацыі. Фота techstory.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У пачатку чэрвеня 52-гадовага жыхара вёскі Канстанцінава Слабадскога сельсавета спынілі, калі ён п’яным кіраваў трактарам. |
|