У Маладзечне маладзён пабіў міліцыянера, але забыўся пра гэта
15.07.2013
—
ЧП
|
Прыраўнаваў сяброўку да міліцыянера, раззлаваўся на яе, вырваў ручку з дзвярэй, а потым хацеў збегчы ды нарваўся на міліцыю. Сёлета 13 студзеня ў інтэрнаце па вуліцы Суміцкага п’яны маладзён зайшоў да сваёй сяброўкі, якая тут працуе і ў гэты час знаходзілася на працоўным месцы, ды пасварыўся з ёй. Аляксандр стаў раўнаваць сяброўку да работнікаў міліцыі, якія знаходзіліся ў дзяжурным пакоі. Яна спрабавала адправіць яго дадому, але дарэмна. Калі міліцыянеры пайшлі, ён пачаў грукаць ёй у дзверы і вырваў дзвярную ручку. Тая выклікала міліцыю. Толькі тады маладзён спужаўся яе пагрозаў, імкнуўся збегчы з месца зладзейства. Калі выйшаў, заўважыў, што міліцыянеры стаяць на ганку. Вырашыўшы, што яго зараз затрымаюць, Аляксандр накінуўся на аднаго з іх і пераламаў яму нос. У судзе малады чалавек цалкам прызнаў сваю віну, паказаў, як наносіў удары. Але памятае ён толькі пра адзін удар, хаця дапускае, што мог нанесці і некалькі. Суд кваліфікаваў дзеянні Аляксандра як супраціўленне работніку міліцыі пры выкананні ім абавязкаў па ахове грамадскага парадку з прымяненнем гвалту. Цяпер ён павінен выплаціць 300 тысяч рублёў за маральную і матэрыяльную шкоду. Па частцы 2 артыкула 363 Крымінальнага кодэкса Аляксандру прызначанае пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на два гады. Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота secretswoman.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Прыраўнаваў сяброўку да міліцыянера, раззлаваўся на яе, вырваў ручку з дзвярэй, а потым хацеў збегчы ды нарваўся на міліцыю.
|
|