Жыхар Смаргоні прыставіў пісталет да галавы пакупніка, каб уразіць прадаўшчыцу, якая яму спадабалася
17.07.2013
—
ЧП
|
![]() Дзіўны спосаб уразіць дзяўчыну прывёў 20-гадовага жыхара Смаргоні на лаву падсудных. Пра гэта паведамляе прэс-служба УУС Гродзенскага аблвыканкама. Хлопец ўзяў у сябра пнеўматычны пісталет, каб адчуваць сябе больш упэўнена. Са зброяй ён прыйшоў на дыскатэку, выпіў піва, а потым накіраваўся ў краму. Там ён з надзеяй ўразіць прадаўшчыцу, якая яму спадабалася, спрабаваў выдаць пісталет за сапраўдны. Флірт працягваўся, пакуль у краму не зайшоў пакупнік, які папрасіў не затрымліваць чаргу, калі малады чалавек нічога не бярэ. Той доўга не думаў і прыставіў да галавы мужчыны пісталет, прыгразіўшы, што застрэліць. Аднак пацярпелы аказаўся былым супрацоўнікам міліцыі і не спалохаўся, а пачаў супраціўляцца. Неўзабаве бойку спынілі іншыя наведнікі крамы, пасля чаго малады чалавек хутка збег. Супрацоўнікі Следчага камітэта і міліцыі “па гарачых слядах” знайшлі хулігана. Ім аказаўся мясцовы жыхар 1992 года нараджэння. Хлопец характарызуецца станоўча і да крымінальнай адказнасці раней не прыцягваўся. Ігар БЕЛАЗЁРАЎ. Фота dnepr.comments.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Смаргоні прыставіў пісталет да галавы пакупніка, каб уразіць прадаўшчыцу, якая яму спадабалася Дзіўны спосаб уразіць дзяўчыну прывёў 20-гадовага жыхара Смаргоні на лаву падсудных.
|
|