У Маладзечне маладзёны забралі ў хлопцаў “Колу”, а пасля яшчэ і пабілі
22.07.2013
—
ЧП
|
Сёлета 18 сакавіка каля 21.00 два п’яныя маладзёны каля аўтобуснага прыпынку “Тройка” вырашылі паказаць сваю перавагу і фізічную сілу. Для гэтага спынілі двух хлопцаў, што ішлі непадалёк, і забралі “Кока-Колу”. Калі адзін з іх папрасіў яе вярнуць, хуліганы вылілі напой на зямлю і пачалі біць маладога чалавека. У выніку хлопец атрымаў закрыты пералом носа, крывападцёкі і драпіны. Потым злодзеі збілі і другога хлопца. На судзе Мікалай і Аляксандр сцвярджалі, што беспадстаўна і наўмысна збілі сустрэчных, бо былі п’яныя. Суд прызнаў іх вінаватымі ў наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Цяпер, калі маладыя людзі ўчыняць яшчэ якое-небудзь зладзейства, то правядуць за кратамі год. Хлопцы атрымалі адтэрміноўку на год і шэсць месяцаў. Калі ў гэты час у іх будуць прыкладныя паводзіны, то за кратамі яны не апынуцца. Перыядычна маладзёны павінны з’яўляцца для рэгістрацыі ў Маладзечанскі РАУС. З іх узялі падпіску аб нявыездзе. Іван НЕЎМЯРЖЫЦКІ, старшы памочнік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота motto.net.ua Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета 18 сакавіка каля 21.00 два п’яныя маладзёны каля аўтобуснага прыпынку “Тройка” вырашылі паказаць сваю перавагу і фізічную сілу.
|
|