Сеў п’яны за руль – пяць гадоў пазбаўлення права кіравання
28.07.2013
—
ЧП
|
![]() Другога чэрвеня 31-гадовы мужчына паўторна сеў п’яным за руль аўтамабіля “Мерседэс-Бэнц”. Аматар п’яным сесці за руль машыны летась ужо падвяргаўся адміністрацыйнаму спагнанню – штрафу ў памеры 30 базавых велічынь з пазбаўленнем права кіравання транспартнымі сродкамі на тры гады. Аднак ніякіх высноў для сябе мужчына не зрабіў: не прайшло і года, як ён зноў у нецвярозым стане сеў за руль і быў спынены супрацоўнікамі ДАІ. У дачыненні да яго была распачатая крымінальная справа. Мужчына віну сваю прызнаў, заявіў аб раскаянні, аднак свае паводзіны растлумачыць ніяк не змог. Вынік – пяць гадоў пазбаўлення правоў кіроўцы і штраф у 30 мільёнаў рублёў. Калі мужчына не выплаціць грошы, то ў лік штрафу ў яго канфіскуюць аўтамабіль. Мужчына мае непаўналетняе дзіця. Працуе ахоўнікам. Раней не судзімы. Дзяніс Іваноўскі, намеснік пракурора Маладзечанскага раёна. Фота mk.ru Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Другога чэрвеня 31-гадовы мужчына паўторна сеў п’яным за руль аўтамабіля “Мерседэс-Бэнц”.
|
|