На Вілейшчыне падлетка судзілі за тое, што ўкраў шакалад
10.08.2013
—
ЧП
|
30 красавіка 16-гадовы Сяргей падабраў ключ да чужога аўтамабіля і ўкраў сумку разам з 15 пліткамі шакаладу. Разам з шакаладам ён прыхапіў мабільны тэлефон і шэсць слоікаў шакаладнай пасты. На наступны дзень частку шакаладак і пасты прадаў, а частку з’еў сам. Тры слоікі шакаладнай пасты, якая засталася, хлопец схаваў пад мостам у вёсцы Асіпавічы. Але на гэтым Сяргей не спыніўся. Другога мая каля дванаццаці гадзін ночы хлопец праходзіў міма неахоўнай стаянкі ў Вілейцы і заўважыў, што дзверы адной з машын не зачыненыя. Юнак сеў у яе і хацеў украсці магнітолу, але нечакана на стаянку заехала іншая машына. З яе выйшаў мужчына і затрымаў хлопца. Мужчына аказаўся сынам гаспадара мышыны. Бацькі Сяргея кампенсавалі ўсю шкоду за скрадзены шакалад. Летась хлопца затрымлівалі за тое, што ён украў шакаладку. Але тады ўсё абышлося папярэджаннем. Цяпер Сяргея прыгаварылі да года пазбаўлення волі. Але яму далі год адтэрміноўкі. Гэты час ён будзе знаходзіцца пад наглядам. Яму неабходна перыядычна з’яўляцца на рэгістрацыю ў міліцыю і знаходзіцца дома ад 22.00 да шасці раніцы. Праз год яго справа будзе перагледжаная. Магчыма, калі гэты час яго паводзіны будуць узорныя, за кратамі ён не апынецца. Калі ж ён зноў учыніць зладзейства, то хутчэй за ўсё яго пазбавяць волі. Дар’я ХАДАРОВІЧ, старшы памочнік пракурора Вілейскага раёна. Фота copywriter-yastrebova.com Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
30 красавіка 16-гадовы Сяргей падабраў ключ да чужога аўтамабіля і ўкраў сумку разам з 15 пліткамі шакаладу.
|
|