На Ашмяншчыне мясцовы жыхар падказаў, дзе пераносяць цыгарэты
13.08.2013
—
ЧП
|
У нядзелю, 11 жніўня, мясцовы жыхар расказаў дзяжурнаму аддзела памежнай службы “Ашмяны”, што магчыма на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пераносяць тавары. Памежны нарад у 10 метрах ад беларуска-літоўскай мяжы ў лесе знайшоў 10 тысяч пачкаў цыгарэт. Дарожка слядоў праз поле прывяла да вёскі Малынішкі на аўтадарогу Пагіры – Каменны Лог. Там затрымалі двух беларусаў з дакументамі, якія дазваляюць ім знаходзіцца ў памежнай зоне. Дачыненне гэтых людзей да цыгарэт не пацвердзілася. Тых, хто мог бы быць звязаны са зладзействам, не знайшлі. Цыгарэты перадалі ў аддзел памежнай службы “Ашмяны” для далейшай перадачы супрацоўнікам Ашмянскай таможні. Аляксандр КОЛАБАЎ, памочнік начальніка Смаргонскай памежнай групы па працы са сродкамі масавай інфармацыі. Фота забяспечана Аляксандрам КОЛАБАВЫМ. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У нядзелю, 11 жніўня, мясцовы жыхар расказаў дзяжурнаму аддзела памежнай службы “Ашмяны”, што магчыма на ўчастку пагранічнага паста “Будзёнаўка” пераносяць...
|
|